17.08.2018     0
 

Беларус з картаю паляка зняважыў польскі сцяг


35-гадовы грамадзянін Беларусі сарваў польскі сцяг з абеліску палеглым жаўнерам Арміі Краёвай (АК) і кінуў яго сваім сабакам, з якімі выйшаў на прагулку. Інцыдэнт здарыўся 14 жніўня, напярэдадні Дня польскага войска на вуліцы Пенькна (Piękna) у Варшаве.

Паводле сведкі здарэння, мужчына зняў адзін з польскіх сцягоў, якія вісеў над абеліскам і кінуў яго двум сабакам. А пасля сам пачаў таптаць яго. Жанчына, якая гэта заўважыла, патэлефанавала ў паліцыю. Мужчыну затрымалі.

У пастарунку паліцыі мужчына патлумачыў свае дзеянні тым, што яму надакучыла чуць пра жаўнераў Арміі Краёвай. Пракуратура высунула беларусу абвінавачванне паводле артыкула 137 ч. 1 Крымінальнага кодэксу (знявага сцягу або іншага дзяржаўнага сімвалу). Мужчыне пагражае да 1 года турмы.

Паводле польскіх праваахоўнікаў, беларус мае «карту паляка» (дакумент, які пацвярджае прыналежнасць да польскага народу).

Белсат


Об авторе: izgrodno

Ваш комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *